5 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парубій: антыпуцінскай кааліцыя патрэбна цяпер, а не падчас Трэцяй сусветнай

9
Парубій: антыпуцінскай кааліцыя патрэбна цяпер, а не падчас Трэцяй сусветнай

Антыпуцінская кааліцыя павінна быць створана як мага хутчэй.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.

«Стварыць антыпуцінскую кааліцыю. У сакавіку 1938 года Гітлер паводле «просьбы» нацыстаў Аўстрыі ўвёў войскі ў гэтую краіну і пачаў актыўна рыхтаваць рэферэндум. Паводле вынікаў «свабоднага волевыяўлення» больш за 99% апытаных выказалі жаданне аб'яднацца з Рэйхам. Апетыты дыктатара растуць, і ён пачынае падбухторваць Судэцкую вобласць Чэхаславаччыны. Немцы, якія пражываюць у гэтай вобласці, пачынаюць патрабаваць правядзення рэферэндуму па пашыранай аўтаноміі і правоў для нямецкамоўных грамадзян. Пры гэтым адбываюцца ўзброеныя беспарадкі», - нагадвае ён.

Андрэй Парубій правёў паралель з сённяшняй сітуацыяй ва Украіне.

«Гітлераўскія войскі падцягваюцца да межаў Чэхаславаччыны. Усё гэта скончылася акупацыяй Судэтаў і пачаткам Другой Сусветнай вайны, - напісаў ён. - Прыняўшы парад у Вене пасля аншлюсу Аўстрыі, Гітлер не сустрэў сістэмнага рашучага процідзеяння з боку сусветнай супольнасці. Усе спадзяваліся пазбегнуць вайны. Не атрымалася».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках