5 траўня 2024, Нядзеля, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паранены ў Славянску салдат: Якія, да д'ябла, сепаратысты? Звычайныя бандыты!

10
Паранены ў Славянску салдат: Якія, да д'ябла, сепаратысты? Звычайныя бандыты!

Ён прабыў у гарачай кропцы ўсяго адзін дзень.

Раніцай атрымаў баявое заданне, днём выцягнуў з поля бою труп таварыша, увечары быў паранены і адправіўся ў шпіталь. Добраахвотнік, шахцёр з Луганска, радавы Нацыянальнай гвардыі Аляксандр Ганоўчанка распавёў Gordonua.com, хто і навошта на самай справе ваюе з украінскай арміяй.

Вайскова-медыцынскі клінічны цэнтр Паўночнага рэгіёну. Прасцей - Харкаўскі вайсковы шпіталь. З пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе сюды паступіла 38 параненых байцоў. У асноўным, з агнястрэльнымі раненнямі рук і ног. Цяжкіх сюды не вязуць, аперыруюць у Ізюме.

Афіцэры і радавыя, добраахвотнікі Нацыянальнай гвардыі і байцы спецпадраздзяленняў. Мець стасункаў з журналістамі не хочуць. Адны кажуць: маўляў, родныя не ў курсе, што паранены. Іншыя запэўніваюць, «свяціцца» ім паводле статуту забаронена.

45-гадовы Аляксандр Ганоўчанка адзіны пацыент у аддзяленні, які не хавае ні прозвішча, ні асобы.

Скразное раненне пальца рукі. Закранутая косць. «Баліць, распухае, але лечыцца», - жартуе Ганоўчанка. Гэта адбылося ў Славянску некалькі дзён таму.

- Мы разбіралі барыкаду для праходу тэхнікі. Такая ў нас была баявая задача. Я адной рукой трымаў аўтамат, а другой адкідваў покрыўкі. Бачыце, да гэтага часу не магу рукі адмыць. І раптам бабах! Я не зразумеў спачатку, што адбылося. Падумаў, затворная рама па руцэ ўдарыла або зачапіўся за цвік...

Аляксандр Ганоўчанка ніколі не быў вайскоўцам. Жыў у Луганску, працаваў у шахце. Машыніст горна-пад’ёмных машын 6-га разраду. Праўда, апошнім часам займаўся бізнэсам - валодаў СТА. Пра сябе кажа: «Я выдатны механік і шыкоўны зваршчык». Некалькі месяцаў ён правёў у Кіеве, на Майдане.

- Як навошта? Затым, што немагчыма ж было пры гэтым крымінальным рэжыме жыць. Працаваць. Вы ва ўсякага бізнэсмэна спытаеце, навошта ён там стаяў? Каб з яго перасталі хабар патрабаваць і адціскаць заробленае.

Майдан Ганоўчанка згадвае цёпла. У прамым і пераносным сэнсе.

- На Грушэўскага я ў баях не ўдзельнічаў. Ну, праз узрост. Мне хлопцы кажуць: «Ты давай тут сядзі ў намёце, печку палі». Я быў дзяжурным па намёце. Мая справа была - цяпло захоўваць.

Наступіла цяпло натуральнае. А ў некаторых рэгіёнах Украіны нават «спякота». У сувязі з чым, былы «дзяжурны па намёце» адправіўся добраахвотнікам у войска.

Вертыкаль зладзейскай ўлады: дэпутаты, міліцыя, крымінал

- Што я бачыў на гэтай вайне? Я бачыў бабку, застрэленую ў патыліцу, у якой завушніцы вырваныя з вушэй.

Бачыў, як спыняюць грузавік з прадуктамі, выварочваюць яго, рабуюць. Сярод белага дня ў Славянску. Хто гэта робіць? Звычайныя бандыты. Якія яны да чорта сепаратысты? Ім тая Расея абсалютна не патрэбна.

Каб зразумець, хто ваюе на Данбасе, трэба жыць на Данбасе. Трэба мець уяўленне аб тым, што такое Луганск, Славянск і гэтак далей. Я вам растлумачу. З 90-х гадоў у Луганскай вобласці фармавалася ідэалогія зладзейскай улады. Вертыкаль такая: мясцовыя дэпутаты, міліцыя і крымінал. А крымінал там - кожны другі. Зайдзіце ў любую турму. Хто сядзіць? Луганская, Данецкая вобласці. За што сядзіць? Ды хоць за тазік алюмініевы. Ён выйшаў, ён ужо крымінальны элемент. Чым ён далей будзе займацца? Вядома «бізнэсам» у двукоссі. І ўмовы простыя: хочаш наркатой гандляваць - гандлюй, хочаш зброяй - калі ласка. Галоўнае - мянтам і чыноўнікам аддаваць дзель.

Гэта раз. Другое: вугаль. Незаконная здабыча і гандаль. Вугаль-антрацыт, чулі пра такое? Вышэйшую якасць, заляганне з выхадам на паверхню. Капай - не хачу. Свабодная кантрабанда. ЗІЛамі ў Растоўскую вобласць вазілі. Пастаўкі наладжаны, з мытняй дамоўлена. У кожнага свая дзель. Гэта сістэма, разумееце? Гэта дзяржава ў дзяржаве. І яны за гэтую сваю «дзяржаву» будуць змагацца. Не за Расею, не за Пуціна. А за магчымасць жыць так, як яны прывыклі жыць. Па-за законам.

Вось гэтыя людзі і ёсць асноўныя баевікі і экстрэмісты. Гэта асабіста маё меркаванне.

Акрамя таго, у расейцаў там свае інтарэсы. Звязаныя з тым жа крымінальным бізнэсам. Наркотыкі, зброя, прастытуткі. Там таксама свае каналы, трафік. Адкуль у Славянску чачэнскія баевікі? Усё па тых жа прычынах. Яны там абараняюць свае інтарэсы. І ад кармушкі так проста не адмовяцца.

А Пуцін...Пуцін свой Крым атрымаў. І будуе там газаправод. Трубу гэтую ён будзе абараняць, а Данбас яму не патрэбны. Я так лічу.

Ёсць спецыяльныя людзі - так званы жывы шчыт

- Цяпер глядзіце, ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей. Не тыя, якія ў нас страляюць, а тыя, якія не даюць нам адстрэльвацца. Тлумачу:

Вось Славянск. Ляжаць покрыўкі - тыпу барыкада. За покрыўкамі стаяць людзі - тыпу мірныя жыхары. За імі - баевікі. Мы спрабуем разабраць гэтыя барыкады, людзі нас не падпускаюць. Крычаць, лаюцца, перашкаджаюць. Кідаем туды слезацечны газ, каб яны адышлі. Ну не страляць жа па цётухнах?! Адтуль, з-за спін «мірных жыхароў», у адказ ляцяць «кактэйлі Молатава». Мы ў такім выпадку маем права на агонь у адказ. Але я, напрыклад, не магу стрэліць у чалавека, я змог толькі пад ногі...

Гэтыя людзі, калі прыгледзецца, іх можна і ў іншых гарадах убачыць. Гэта адмысловыя людзі. Так званы жывы шчыт.

Але большасць - гэта рэальныя мірныя жыхары. Яны жудасна стаміліся і заблыталіся. Хто свае? Хто чужыя? Ну, скажам, многія сумняваліся ў легітымнасці новай улады. Я апошнім часам заўважаю, што паволі людзі пачынаюць разумець - мы прыехалі абараняць іх. Ад рабавання, ад крыміналу. Вось, кажуць: маўляў, што там цырымоніцца з гэтымі экстрэмістамі?! А я лічу правільным, што войскі не ўзрываюць будынкі. Не працуюць на знішчэнне. Ну, што загадайце з-за аднаго баявіка накрыць цэлы двор? А калі там чалавек у офісе сядзіць? Людзі працуюць, між іншым. Так, нас, магчыма, раняць і нават забіваюць. Але, мы - салдаты. І людзі грамадзянскія павінны адчуваць бяспеку побач.

Настроі розныя ў насельніцтва. Хтосьці бандэраўцаў баіцца, запалоханы прапагандай. Хтосьці марыць атрымаць расейскі пашпарт, каб свабодна перамяшчацца праз мяжу. Але, вайны пры гэтым не хоча ніхто.

Я вось тэлефанаваў учора аднакласніцы. Паўтары гадзіны тлумачыў ёй сітуацыю. Яна гаворыць адно і тое ж: «Навошта вы са зброяй прыйшлі?» Гэта ж, кажа, - грамадзянская вайна.

Я ёй кажу: «Стоп, Іна! Іх аўтаматы - гэта турма. А ў мяне аўтамат у руках абсалютна легальна. Адчуваеш розніцу?»

У нас, у кожнага дакументы праверылі, медагляд мы прайшлі, падрыхтоўку прайшлі, зброя і боепрыпасы выдадзены афіцыйна. А там? Дзе яны ўзялі зброю, хто іх псіхіку правяраў? І гэта не бутэлечкі з запальнай сумессю, гэта сапраўдныя гранатамёты.

Трэба казаць пра гэта. Людзі не разумеюць многага. Ці не аналізуюць.

Замест пасляслоўя

Аляксандр Ганоўчэнка плануе выпісацца з бальніцы ў дзень «рэферэндуму» на Данбасе, 11-га траўня.

- Я павінен бачыць, што там у рэальнасці адбываецца. Туды хіба пусцяць журналістаў? Не, не думаю. Ну, ці пусцяць тых, хто пакажа «правільную» карцінку. Я не супраць таго, што «людзі павінны самі вырашаць». Але, я таксама гэтыя самыя «людзі». У мяне, прынамсі, луганская прапіска. І дзе мой бюлетэнь? Дзе запрашэнне на «рэферэндум»? Паеду шука

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках