3 траўня 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі абстралялі тэлевежу Славянска з мінамётаў

3
Баевікі абстралялі тэлевежу Славянска з мінамётаў

Сёння ноччу сепаратысты ў Славянску ў чарговы раз абстралялі тэлевізійную вышку.

Баевікі выкарыстоўвалі мінамёты, пацярпелых з боку ўкраінскіх сілавікоў няма. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Зноў ноччу "мірныя" славянскія сепаратысты 14 мінамётнымі стрэламі, як звычайна, з-за жылых дамоў - абстрэльвалі тэлевышку і ўкраінскіх байцоў, якія ахоўваюць яе. Адказвалі. Пацярпелых у нас няма. Як жа папярок горла тэрарыстам украінскае тэлевяшчанне! Карыстайцеся, журналісты! Кажыце, людзі. Толькі не нясіце папулісцкую лухту - і Вас пачуюць. Інфармацыйная вайна, што вядуць супраць нас на Данбасе больш небяспечная, чым кулі. Трэба адказваць і дакладна і праўдзіва. Гэтага баіцца вораг больш, чым спецназ", - напісаў Авакаў.

Нагадаем, у ноч на 11 траўня тэрарысты ў Славянску таксама спрабавалі адбіць тэлевышку ва ўкраінскіх сілавікоў, але беспаспяхова. Бой працягваўся каля гадзіны, і спыніўся ў 01:38. Тэрарысты абстрэльвалі вайскоўцаў з кулямётаў, а таксама супрацьтанкавымі кіраванымі рэактыўнымі снарадамі. Учора раніцай атака на тэлевежу паўтарылася.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках