3 траўня 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі Славянска патрабуюць выкуп за выкрадзеную маці актывіста

23
Захопнікі Славянска патрабуюць выкуп за выкрадзеную маці актывіста

Тэрарысты, якія скралі бацькоў 19-гадовага Юрыя Бенедзюка, паабяцалі забіць маці хлопца сёння ў 19.00.

Яны гатовыя зрабіць гэта ў выпадку, калі малады чалавек не заплаціць выкуп. Закладнікі трапілі ў рукі актывістаў "Данецкай народнай рэспублікі" з дапамогай работнікаў міліцыі Макееўкі і ўтрымліваюцца цяпер у захопленым імі будынку Данецкай аблдзяржадміністрацыі, піша Gazeta.ua.

"Спачатку патрабавалі каб я прыйшоў у АДА і здаўся, - распавёў Юрый Бенядзюк, які з'яўляецца актывістам Майдана і сябрам партыі "Свабода". - Пасля таго як у перамовы ўступіў мой таварыш, запатрабавалі сто тысяч даляраў. Апошняе патрабаванне выкрадальнікаў - сто тысяч грыўняў. Перамовы па тэлефоне ад імя "Данецкай рэспублікі" вядзе чалавек па імі Спартак".

Выкраданне айчыма хлопца Юрыя Мясаеда адбылося 9 траўня. У дом майданаўца Юрыя Бенедзюка ў сяле Бураз (Макееўка) уварваліся работнікі міліцыі ў кампаніі ўзброеных баевікоў "Данецкай рэспублікі". Па словах відавочцаў, яны здзекваліся з маці хлопца, патрабуючы, каб тая выклікала сына. На наступны дзень тыя ж людзі выкралі Алену Бенядзюк ў пасёлку Калінава (Макееўка), дзе яна хавалася ў сваякоў.

"Я дома не жыву з тых часоў, як у Данбасе пачалі выкрадаць "свабодаўцаў". Вырашылі адыграцца на бацьках. У мяне ў пакоі вісеў сцяг Украіны яны яго сарвалі і прымушалі маму яго есць. Потым прымушалі яе парэзаць сабе вены. Здзекваліся. Калі я патэлефанаваў айчыму, оперупаўнаважаны сказаў, што ён напіўся і буяніў, і таму яго затрымалі. Папрасіў даць яму слухаўку, і айчым сказаў: "Сяджу з-за цябе". Потым тэлефанавалі мне з нумара айчыма і казалі: "Ты, правасек, любіш маму? Калі калі патрэбная жывой - прыязджай да нас".

Як паведамілі выданню ва УМВД Данецкай вобласці, міліцыі невядомы лёс выкрадзеных бацькоў Бенедзюка. Таксама невядомае месцазнаходжанне выкрадзенага разам з рэанімабілям цяжка-параненага "свабодаўца" з Макееўкі Аляксея Дзямко.

8 траўня да яго ў кватэру ў Макееўцы ўварваліся актывісты "Данецкай рэспублікі". Мужчыну катавалі, затым выкінулі, думаючы, што ён мёртвы. Дзямко выявілі выпадковыя мінакі і адправілі ў рэанімацыю з кулявым раненнем пазваночніка. На наступны дзень рэанімабіль данецкай санавіацыі быў расстраляны сепаратыстамі на аб'язной дарозе паміж Данецкам і Макееўкай. Тэрарысты захапілі разам са "свабодаўцам" і лекара Галіну Іванову, лёс якой таксама, да гэтага часу невядомы.

"Аляксей быў у Макееўскай гарлякарні №1, мы спрабавалі вывезці яго ў бяспечнае месца - хацелі пераправіць у Днепрапятроўск. Хтосьці, мабыць, здаў нас. На "хуткую" і машыну суправаджэння напалі. Абстралялі з аўтаматаў, прабілі колы. Абстралянай машыне суправаджэння прыйшлося бегчы. А Аляксея тэрарысты спачатку адправілі ў бальніцу, потым у аблдзяржадміністрацыю, потым як быццам у Горлаўку, а далей - невядома. Не ведаю куды звяртацца і як дапамагчы пабраціму. Самаабвешчаны мэр Славянска заявіў, што мае намер забіваць закладнікаў", - кажа Ігар Слаўгарадскі, лідар ВА "Свабода" ў Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках