3 траўня 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Хрушчова: Украінцы самі змогуць вырашыць свой крызіс

13
Сын Хрушчова: Украінцы самі змогуць вырашыць свой крызіс

Сяргей Хрушчоў заклікаў замежныя дзяржавы не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны.

"Калі пакінуць украінцаў у спакоі яны самі мірным шляхам вырашаць свой крызіс. Калі ж мы пачнем умешвацца ў іх справы, то можа адбыцца кровапраліцце, якое сёння мы назіраем у Сірыі", - заявіў у інтэрв'ю балгарскаму тэлеканалу Сяргей Хрушчоў, сын першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова, у адказ на пытанне журналіста, што рабіць з украінскім крызісам, перадае УНН.

Паводле яго слоў, у Балгарыі і ў іншых краінах ЕЗ дастаткова шмат сваіх клопатаў, каб умешвацца ў гэтыя чужыя і далёкія праблемы.

"Вядома ж, Балгарыя з'яўляецца членам НАТА і ЕЗ, і я паважаю гэта і падтрымліваю ваша рашэнне далучыцца да гэтых дзвюх арганізацый. Але Балгарыя павінна ведаць і разумець свой уласны інтарэс", - падкрэсліў Сяргей Хрушчоў.

75-гадовы навуковец, канструктар, гісторык, Сяргей Хрушчоў з 1991 года жыве ў ЗША, выкладае ў Браўнскім універсітэце ў Провідэнсе, штат Род-Айлэнд.

Раней Сяргей Хрушчоў ужо заяўляў пра тое, што перадача Крыма Украіне ў 1954 годзе была цалкам законнай.

"Гэта быў звычайны, зусім законны працэс. Перадачу тэрыторыі ўхваліў Вярхоўны савет СССР, а таксама Саветы РСФСР і Украіны. Многія думаюць, што мой бацька прыняў гэтае рашэнне ў адзіночку. Але гэтага ён не мог зрабіць", - сказаў Сяргей Хрушчоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках