2 траўня 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ў Данецку перасварыліся паміж сабой

2
Сепаратысты ў Данецку перасварыліся паміж сабой

Верхаводы сепаратыстаў фактычна адхіленыя ад кіраўніцтва нейкім Сяргеем Здрылюком.

Апошні называе сябе "правай рукой" камандуючага баявікамі ў Данбасе Ігара Стралкова (Гіркіна). Пра гэта "Острову" паведамілі крыніцы ў асяроддзі кіраўнікоў сепаратыстаў.

"Учора адбыўся пераварот. Пургіна, Лягіна і Маковіча адхіліла ад прыняцця рашэнняў група людзей на чале з чалавекам, які прадставіўся памочнікам "Стралка" са Славянска", - сказала крыніца.

Па словах суразмоўцы, на кіраўніка "ЦВК ДНР" Рамана Лягіна было аказанае сілавое ўздзеянне, каб ён неадкладна абвясціў вынікі так званага "рэферэндуму" аб незалежнасці самаабвешчанай Данецкай рэспублікі.

Раней самі прадстаўнікі "часовага ўрада ДНР" прызнавалі, што "тое, што ўдалося зрабіць у Славянску", было немагчыма без Ігара Стралкова (па інфармацыі СБУ, гаворка ідзе пра палкоўніка ГВУ ГШ РФ Ігара Гіркіна).

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках