2 траўня 2024, Чацвер, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацгвардыя атрымае 38 новых украінскіх БТРаў (Відэа)

15

38 новых бронетранспарцёраў неўзабаве атрымае Нацгвардыя.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.Тиждень.

Чатыры "Буцафала" прывёз украінскім вайскоўцам ў Славянск Арсеній Яцанюк. "БТР-4" - гэта сапраўдная назва "Буцэфалаў".

Яны - 100-% украінскі прадукт з трыма прынцыповымі перавагамі. Па-першае - гэты бронетранспарцёр унікальны па сваіх тэхнічных характарыстыках. Ён можа лёгка мадыфікавацца ад практычна непрабіўной броні да палегчанага варыянту для хуткага перамяшчэння. Такія метамарфозы дазваляе інавацыйная кампаноўка: кіроўца размешчаны наперадзе, рухавік - пасярэдзіне, а атрад дэсанта размяшчаецца ззаду. Так значна бяспечней выходзіць, калі праціўнік вядзе агонь. "Буцафал" можа страляць гранатамі, ракетамі і супрацьтанкавымі снарадамі. Паражае мэты на зямлі, вадзе і ў паветры.

Гэтая машына, якую адразу прылічылі да эліты сусветнага рынку "БТР", - каштуе толькі паўтара мільёна даляраў, што ў 5 разоў танней бліжэйшага еўрапейскага канкурэнта. У "БТР-4" украінцы адмовіліся ад савецкіх лекал і камплектуючых з Расеі. Таму "Буцафал" апынуўся самай непрыемнай украінскай зброяй для ваеннай прамысловасці суседзяў. Яшчэ 38 такіх бронетранспарцёраў неўзабаве атрымае Нацгвардыя дзеля таго, каб захаваць жыццё і ваяроў, і тых, каго яны прыйшлі абараняць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках