2 траўня 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

104-гадовы паляк устанавіў рэкорд хуткасці на стометроўцы

4

Польскі доўгажыхар, 104-гадовы Станіслаў Кавальскі, устанавіў еўрапейскі рэкорд хуткасці пераадолення стометровай дыстанцыі для пажылых бегуноў.

Пра гэта паведамляе Gazeta Wroclawska. Пенсіянер прыйшоў да фінішу праз 32,79 секунды пасля старту.

Па словах самога Кавальскага, спецыяльна ён не рыхтаваўся да гэтага старту. Незадоўга да забегу ён толькі тройчы прабег дыстанцыю, каб азнаёміцца з трасай. Іншых дадатковых трэніровак пенсіянер не праходзіў: па яго словах, ён ужо шмат гадоў штодня праходзіць або прабягае па дзесяць кіламетраў, піша Lenta.ru.

Каментуючы свой вынік, Кавальскі адзначыў, што не стаміўся на стометроўцы і мог бы паўтарыць забег. У бліжэйшы час ён, зрэшты, не мае намеру паўтараць або паляпшаць устаноўлены рэкорд. Бягун заявіў толькі, што, магчыма, паўдзельнічае ў Кубку свету для ветэранаў у 2015 годзе.

Сусветны рэкорд хуткасці на стометроўцы, устаноўлены бягуном старэй за сто гадоў, роўны 28 секундам. Яго аўтарам з'яўляецца пенсіянер з Японіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках