3 траўня 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы масава скупляюць даляры і забіраюць грошы з банкаў

8
Расейцы масава скупляюць даляры і забіраюць грошы з банкаў

У сакавіку 2014 года сукупны попыт насельніцтва Расеі на наяўную замежную валюту вырас у 1,5 разы да $14,3 млрд.

Гэты паказчык стаў рэкордным са студзеня 2009 года, паведамляе расейскае выданне "Ведомости".

З рахункаў у банках фізічныя асобы знялі $6,9 млрд - гэта максімальная сума за ўвесь перыяд вядзення такой статыстыкі рэгулятарам, канстатаваў расейскі Цэнтрабанк. Купля валюты вырасла на 27% у параўнанні з папярэднім месяцам да $7,4 млрд. Колькасць аперацый вырасла на 15% да 2,8 млн здзелак, а іх сярэдні памер павялічыўся на 11% да $2588.

Як і раней, расейцы аддаюць перавагу далярам ЗША. У сакавіку попыт на іх вырас на 48% да $8,8 млрд, а на еўра - на 50% да $5,3 млрд. Структура сукупнага попыту па відах валют практычна не змянілася: 62% - даляры ЗША, 37% - еўра. Астатняе - іншыя валюты, тлумачыць прадстаўнік ЦБ.

З-за рэзка ўзрослага попыту банкам у сакавіку прыйшлося завезці ў Расею наяўную валюту прыкладна на $15 млрд. Гэта амаль у 5 разоў перавышае лютаўскі паказчык, паведаміў ЦБ. Пры гэтым аб'ём продажу валюты ў сакавіку вырас усяго на 1% да $7,5 млрд.

Попыт на валюту пачаў расці яшчэ ў студзені - людзі спрабавалі адысці ад абясцэнення рубля, успамінае начальнік казначэйства "Славія банка" Віталь Мацюшкін. Потым пачалі масава адклікаць ліцэнзіі ў банкаў, таму людзі панеслі свае грошы ў буйныя крэдытныя арганізацыі, якія палічылі надзейнымі, адзначыў ён. А калі абвастрылася сітуацыя ва Украіне, людзі пабаяліся санкцый у дачыненні да буйных банкаў і сталі адбіраць сродкі з банкаў, разважае Мацюшкін.

Намеснік старшыні праўлення Інвестгандльбанка Святлана Крошкіна дапускае, што сакавіцкі сыход грамадзян у валюту звязаны з асцярогамі, што санкцыі неяк ускосна могуць закрануць іх зберажэнні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках