2 траўня 2024, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Выбару ў Лукашэнкі няма. На коне яго ўлада і жыццё

22
Андрэй Суздальцаў: Выбару ў Лукашэнкі няма. На коне яго ўлада і жыццё

Беларускаму дыктатару тэрмінова патрэбныя грошы.

Пра гэта расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў напісаў у артыкуле на сайце politoboz.com.

«Адзіны «ўлоў» беларускага кіраўніка ў Маскве - зняцце пагрозы дэвальвацыі беларускага рубля, што, неабходна прызнаць, з'яўляецца значнай падтрымкай беларускай эканомікі напярэдадні 2015 года, але не вырашае праблему самога перадвыбарчага года. Варта нагадаць, што сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя на постсавецкай прасторы працягвае рэзка пагаршацца, агульны крызіс дзяржаўнасці краін СНД нарастае, працэсы дэзінтэграцыі становяцца вызначальнымі. На гэтым фоне зноў прапанаваць электарату «чарку і скварку» ў 600-700 даляраў было б неабдумана. Згодлівасць Лукашэнкі ў Маскве звязаная з тым, што ён ужо паступова і няўхільна ўваходзіць у перадвыбарчую кампанію. Для перамогі яму неабходныя грошы і грошы велізарныя, якія ён можа атрымаць толькі ад Расеі. Але праблема ў тым, што калі раней, у 2001 і 2006 гадах, Лукашэнка мог разлічваць на фінансава-рэсурсную падтрымку Масквы «пад сябе», то цяпер яму прапануюць падтрымку ў абмен на рэальную інтэграцыю. Выбару ў Лукашэнкі няма. На «коне» яго ўлада і жыццё», - адзначыў ён.

Нагадаем, падчас свайго візіту ў Расею беларускі кіраўнік пагадзіўся на ўсе ўмовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Па выніках сустрэчы таксама стала вядома, што Расея прадаставіць Беларусі ў траўні крэдыт на суму 2 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках