3 траўня 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Уруччы даішнікі зладзілі пагоню за п'яным кіроўцам (Відэа)

5

Менская ДАІ пераследвала кіроўцу, які ў чацвёрты раз з пачатку года сеў за руль п'яным.

Карыстальнікі форуму onliner.by бачылі, як у ноч на 10 траўня па сталічным мікрараёне Уручча ездзіў кругамі мінівэн - кіроўца Plymouth Voyager спрабаваў схавацца ад пагоні ДАІ. Па словах інспектараў, за рулём знаходзіўся свайго роду рэцыдывіст, які паспеў за гэтую вясну некалькі разоў трапіцца п'яным за рулём. Вядома, што ў дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа, аднак маладога чалавека гэта не спыніла.

«Храналогія парушэнняў 30-гадовага менчука такая: 10 сакавіка яго прыцягнулі да адказнасці па артыкуле 3171 - за паўторную нецвярозую язду на працягу года, - распавяла спецыяліст аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская. - Ці адбыўся суд, невядома, але ўжо 27 сакавіка мужчыну зноў затрымалі п'яным за рулём. Яму прызначылі чарговае пазбаўленне правоў. І вось 9 траўня каля 22:00 ён зноў выпіў - тры бутэлькі піва, паводле яго слоў, - а пасля ўзяў ключы ад аўтамабіля, якія ляжалі дома. Праз дзве гадзіны ён ехаў па вул. Шугаева, калі патруль ДАІ падаў яму сігнал аб спыненні. Як парушальнік сам напісаў у тлумачэннях, ён спалохаўся быць злоўленым п'яным і пачаў хавацца».

Інспектары пераследвалі Plymouth па ўсім мікрараёне Уручча, пазней кіроўца выехаў на пр. Незалежнасці, каб выехаць за мяжу горада і паспрабаваць адарвацца ад пагоні за межамі Менска.

«У адным з прыгарадных пасёлкаў ён зразумеў, што далейшыя спробы схавацца бескарысныя, і спыніўся, - дадала Кацярына Журымская. - Яго тут жа затрымалі, адхілілі ад кіравання, а машыну даставілі на штрафстаянку. Кіроўца не хаваў, што раней прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў стане ап'янення. Не стаў адмаўляць і факт таго, што выпіў. Аднак ад медагляду, адмовіўся. У дачыненні да яго былі складзеныя тры пратакола: за язду без правоў, за неспыненне па патрабаванні ДАІ, за адмову ад агляду. Хутчэй за ўсё, яго чакае чарговы крымінальны артыкул і рэальны тэрмін».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках