2 траўня 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Херсона - Жырыноўскаму: Кідайце працу і ідзіце ў цырк

12

Уладзімір Нікалаенка параіў расейскаму палітыку сканцэнтравацца на каментаванні Еўрабачання, а не сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў яго адкрытым відэазвароце.

Уладзімір Мікалаенка распавёў, што яму перадалі ліст намесніка старшыні Дзярждумы РФ і кіраўніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага. У ім расейскі палітык абвінаваціў херсонскага кіраўніка ў тым, што нібыта ён 9 траўня «назваў Гітлера чалавекам, які вызваліў Украіну ад бальшавізму».

«Па-першае, 9 траўня ў Дзень Перамогі перад ветэранамі было сказана, што Пуцін зараз так вызваляе Украіну ад фашызму, як Гітлер яе вызваляў ад бальшавізму, - распавёў Нікалаенка. - Па-другое, гэтыя мудрыя словы сказаў не я, а губернатар Херсонскай вобласці Юрый Адарчанка».

У сувязі з гэтым Нікалаенка параіў Жырыноўскаму «сканцэнтраваць сваю ўвагу на каментаванні Еўрабачання і сысці з палітычнай арэны і заняць цыркавую».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках