2 траўня 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты патлумачылі захоп журналіста: Ён дрэнна пісаў пра ДНР

2

Журналіст «Новой газеты» Павел Каныгін затрыманы ў Арцёмаўску за тое, што «дрэнна пісаў пра «Данецкую народную рэспубліку».

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на сепаратыстаў.

«Яго затрымалі ўчора каля 24.00 (01.00 мск) у Арцёмаўску на блокпосце, і цяпер там яго ўтрымліваюць. У яго не было акрэдытацыі «Данецкай народнай рэспублікі», а таксама пры ператрусе былі выяўленыя матэрыялы негатыўнага характару супраць «Данецкай народнай рэспублікі», - гаворыцца ў паведамленні сепаратыстаў.

Пра выкраданне журналіста «Новой газеты» першымі паведамілі яго калегі ў сацсетках.

Інфармацыю пра выкраданне журналіста таксама пацвердзіў фотакарэспандэнт, які працуе ў рэгіёне, Пётр Шэламоўскі. Паводле яго слоў, Каныгін раніцай даслаў яму SMS наступнага зместу «Мяне выкралі, тэлефануй у Маскву». Зараз тэлефон карэспандэнта расейскай «Новой газеты» недаступны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках