2 траўня 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступіўшы тыдзень будзе дажджлівым

Наступіўшы тыдзень будзе дажджлівым

Дажджы і навальніцы абяцаюць сіноптыкі на працягу ўсяго гэтага тыдня ў Беларусі, у нядзелю надвор'е пачне паляпшацца.

"3 траўня, у аўторак, умовы надвор'я будзе вызначаць ноччу атмасферны фронт, днём - няўстойлівая паветраная маса. Ноччу часам дажджы, месцамі па Віцебскай, Магілёўскай абласцях", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак начальнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў.

Паводле яго інфармацыі, заўтра днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 6 - 12, максімальная днём - плюс 13 - 18, па паўднёвым усходзе - да 21 вышэй за нуль. У Менску ў аўторак ноччу часам дождж, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8 - 10 градусаў цяпла, максімальная днём - плюс 15 - 17.

"14 траўня, у сераду, чакаецца невялікая перадышка: атмасферны фронт пакіне нашу краіну, дажджы на большай частцы спыняцца і пройдуць месцамі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - плюс 4 - 9, максімальная днём - плюс 16 - 23, па паўднёвым захадзе месцамі 13 - 15 градусаў цяпла", - распавёў сіноптык.

Паводле яго слоў, "з чацвярга да нядзелі ўладу над надвор'ем возьме паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца з раёнаў Карпат, уздоўж нашых паўднёва-заходніх межаў на Польшчу".

"15 траўня, у чацвер, ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у паўднёва-заходніх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - плюс 7 - 14, максімальная днём - плюс 17 - 23, па ўсходзе месцамі да +25, па паўднёвым захадзе - плюс 13 - 16", - паведаміў З. Рабаў.

"16 траўня, у пятніцу, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - плюс 8-14, па паўднёвым усходзе да +16, а днём - 16-23 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе плюс 24 - 26, у паўднёва -заходніх раёнах 13 - 15 градусаў цяпла", - адзначыў суразмоўца агенцтва.

17 траўня, у суботу, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. "Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 - 16 градусаў вышэй за нуль, максімальная днём - плюс 16 - 23, па ўсходзе - плюс 24 - 27", - удакладніў спецыяліст.

Паводле яго інфармацыі, "у нядзелю цыклон страціць сваю сілу і надвор'е пачне паляпшацца. 18 траўня месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад +9 да +16, максімальная днём 16 - 23 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе - плюс 24 - 27".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках