3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан уводзіць забарону на імпарт беларускага алкаголю

11
Казахстан уводзіць забарону на імпарт беларускага алкаголю

Дзяржагенства Казахстана па абароне правоў спажыўцоў з 1 чэрвеня ўводзіць часовую забарону на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі рэспублікі алкагольнай прадукцыі.

"Дадзеная мера прынятая ў сувязі з устанаўленнем шматлікіх фактаў абароту на спажывецкім рынку Казахстана алкагольнай прадукцыі вытворчасці Італіі, Францыі, Шатландыі, Расейскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і іншых краін, якая рэалізуецца з парушэннямі патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства і патрабаванняў, устаноўленых тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза", - гаворыцца ў паведамленні дзяржагенцтва.

У прыватнасці, выяўленыя такія парушэнні, як адсутнасць інфармацыі адносна назвы, месца знаходжання вытворцы або імпарцёра алкагольнай прадукцыі, наяўнасць пашкоджанай і невыразнай маркіроўкі на этыкетцы, а таксама адсутнасць інфармацыі на дзяржаўнай мове або наяўнасць такой інфармацыі ў няпоўным аб'ёме, піша "Інтэрфакс".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках