3 траўня 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астролаг: «Рэферэндум» не прызнаюць, а Пуціна хутка скінуць

48
Астролаг: «Рэферэндум» не прызнаюць, а Пуціна хутка скінуць

Гэты тыдзень будзе самы гарачы і скончыцца разгромам сепаратыстаў, распавёў астролаг Улад Рос.

Газета «Сегодня» запыталася ў астролагаў, чым скончыцца для Данбаса «рэферэндум» аб яго самастойнасці. Яны ўпэўненыя, што яго не прызнае нават Расея.

«Данецкая народная рэспубліка» не будзе прызнаная ні адной краінай, у тым ліку Расеяй, незалежна ад вынікаў галасавання. «Рэферэндум» адбываецца ў неспрыяльны час. Ён можа толькі распаліць і ўзмацніць вайну, - распавёў Улад Рос. - Гэты тыдзень будзе самы гарачы і скончыцца разгромам сепаратыстаў. Супрацьстаянні працягнуцца максімум да 22 траўня: тады Марс, планета, якая з'яўляецца планетай ваенных дзеянняў, перастане рухацца назад і пойдзе наперад. Гэта паўплывае на сітуацыю на ўсходзе краіны».

Таксама, на думку астролага, у хуткім часе Пуціна скінуць, і яму давядзецца хавацца ад пераследу ў іншай краіне. «Прэзідэнт РФ хацеў, каб ва Украіне пачалася поўнамаштабная грамадзянская вайна. Але яго план даўно разбураны, і ён адступіўся. Канец эры Пуціна прыпадае на 2017 год. Ён прыйшоў да ўлады, калі было зацьменне, у жніўні 1999 года, а гэты цыкл заканчваецца як раз у 2017 годзе. Пакуль Масква сытая - Пуцін ва ўладзе. Але як толькі сталіца пачне галадаць, калі пачнуць зачыняцца прадпрыемствы, і гэтак далей, яго скінуць. Гэта адбудзецца ў 2017 годзе», - перакананы Рос.

Фота: AP

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках