2 траўня 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай!» адкладзены на тыдзень

Суд за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай!» адкладзены на тыдзень

Суд над актывісткай БХД Наталляй Бордак перанесены на тыдзень.

У Нясвіжы 12 траўня пачаўся судовы працэс над актывісткай аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Наталляй Бордак, якую затрымалі 9 траўня за антываенны плакат.

Актывістку каля 10:00 прывезлі ў будынак суда праз чорны ход і хацелі судзіць у кабінеце суддзі. Але актывісты і знаёмыя Наталлі, якія чакалі пачатку працэсу, убачылі гэта і запатрабавалі адкрытага разгляду справы.

Паколькі Наталля Бордак мае непаўналетняга сына і запатрабавала адваката, суддзя Вольга Крупец дала ёй час да 14:30 19 траўня на пошук абаронцы. Да гэтага часу актывістка была вызваленая з залы суда, паведамляе прэс-служба БХД.

Як распавяла Наталля Бордак, 9 траўня яна з самаробным плакатам "Не пуцінскай вайне з Украінай!" выйшла ў парк Нясвіжа. Ніхто ёй прайсціся з ім не перашкаджаў, але на выхадзе з парку на завулку Савецкім да яе пад'ехала міліцэйская машына. З яе выйшлі міліцыянты, якія затрымалі актывістку. Супраціву яна не аказвала. Нягледзячы на наяўнасць непаўналетняга сына, жанчыну пратрымалі ў пастарунку ўсе выходныя.

Наталлі Бордак прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 23.34 КоАП Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках