3 траўня 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кляшчы атакуюць беларусаў

10
Кляшчы атакуюць беларусаў

У Беларусі рэзка вырасла актыўнасць іксодавых кляшчоў.

У красавіку ў Беларусі было зарэгістравана 1.814 пацярпелых ад укусаў іксодавых кляшчоў, у тым ліку 726 дзяцей, што ў пяць разоў перавышае паказчыкі красавіка мінулага года.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, рэзкаму росту колькасці пацярпелых спрыяла павелічэнне ў 2,2 разы колькасці кляшчоў у прыродных біятопах у параўнанні з папярэднім годам.

Па словах спецыялістаў, сезон актыўнасці кляшчоў у гэтым годзе пачаўся незвычайна рана, першыя ўкусы зарэгістраваныя ў трэцяй дэкадзе лютага. "Паступовае аднаўленне цёплага надвор'я пасля часовага пахаладання будзе спрыяць павышэнню ў траўні актыўнасці і колькасці кляшчоў. Сезонны пік іх колькасці прагназуецца да канца траўня - пачатку чэрвеня", - адзначаюць медыкі.

Спецыялісты папярэджваюць, што ў перыяд актыўнасці іксодавых кляшчоў з вясны да позняй восені існуе небяспека заражэння такімі інфекцыямі, як клешчавы энцэфаліт і хвароба Лайма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках