3 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены тэрарыстамі журналіст «Новой газеты» вызвалены

Захоплены тэрарыстамі журналіст «Новой газеты» вызвалены

Павел Каныгін, якога напярэдадні выкралі ў Данецкай вобласці, вызвалены.

Пра гэта журналіст паведаміў РБК.

Раней інфармацыю пра выкраданне карэспандэнт «Эхо Москвы» Ілля Азараў апублікаваў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

Выкраданне адбылося ў Арцёмаўску. Пасля журналіста з невядомай мэтай адвезлі ў суседні Славянск. Як паведаміў Азар, за сваё вызваленне спэцкарэспандэнт выдання заплаціў $1 тыс.

Прэс-служба Данецкай народнай рэспублікі паведамляе, што «самаабарона прыхільнікаў федэралізацыі» затрымала журналіста Паўла Каныгіна на адным з блокпостаў у горадзе Арцёмаўску (Данецкая вобласць) з-за адсутнасці акрэдытацыі. «Яго затрымалі ўчора каля 24:00 (01:00 мск) у Арцёмаўску на блокпосце, і цяпер там яго ўтрымліваюць. У яго не было акрэдытацыі Данецкай народнай рэспублікі, а таксама пры ператрусе былі выяўленыя матэрыялы негатыўнага характару супраць Данецкай народнай рэспублікі», - заявілі сепаратысты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках