3 траўня 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе «Ноч музеяў»

2
У Менску пройдзе «Ноч музеяў»

«Ноч музеяў» зноў пройдзе ў беларускай сталіцы з 17 на 18 траўня.

Нацыянальны мастацкі музей запрашае ў падарожжа па «Лабірынце часу». У музеі можна будзе чуць гучанне жывапісу, убачыць дзеянне ў карціне, перанесціся ў мінулае або зазірнуць у будучыню. Працаваць гэтая экспазіцыя будзе з 21:00 да 5:00, піша партал whereminsk.by.

Нацыянальны гістарычны музей прадставіць праект «Музей свядомасці». Наведвальнікаў будуць сустракаць хадулісты, мімы, фокуснікі, пройдзе шоў мыльных бурбалак. У залах з'явяцца акцёры ў касцюмах жывых статуй, артысты цырка, музыкі. Акцыя будзе доўжыцца з 19:00 да 2:00, завершыцца шоў ад дыджэяў Беларусі.

Музей гісторыі горада Менска прадставіць праект «Чай у горадзе». Легенды савецкага мінулага нашай сталіцы пад слоганам «Back in BSSR / Зноў у БССР» можна будзе пазнаць пачынаючы з 20:00. У экспазіцыі 1940-80-х гадоў будзе прадстаўленая калекцыя рарытэтных плакатаў і артэфакты матэрыяльнай культуры: узоры тэхнікі, прадметы побыту, творы мастацтва. Таксама чакаюцца музычна-тэатральныя мініяцюры і тэматычныя інтэрактыўныя гульні, а ў дворыку музея будзе граць джаз.

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага плануецца танцавальная праграма для наведвальнікаў і творчыя гульні ў галерэйных залах, звязаныя з музейнымі прадметамі. Закаханыя змогуць выйграць рамантычнае спатканне на даху музея.

17 траўня чакаюць гасцей і ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі, які знаходзіцца ў былой кватэры паэта на вуліцы Карла Маркса, 30. Будуць праходзіць майстар-класы па прыкладным мастацтве і творчыя трэнінгі, музычная праграма, спектакль па матывах карыкатур Бідструпа. Пачатак а 18:00.

Пачынаючы з 18:00 адкрые свае дзверы Музей гісторыі беларускага кіно. З нагоды свята музей пакажа класічную музычную камедыю «Паўлінка» (1952) кінарэжысёра Аляксандра Зархі. Усе беларускія танцы, якія выконваюцца ў гэтым фільме, будуць паказаныя на майстар-класе ад самага каларытнага персанажа камедыі - пана Быкоўскага. Удзельнікі фольк-ансамбля Guda навучаць усіх жадаючых танцаваць як героі «Паўлінкі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках