2 траўня 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Луганшчыне мяжу з Расеяй узмацнілі блокпостамі

2

На іх нясуць службу прадстаўнікі атрадаў памежнай самаабароны.

У цяперашні час адзін з блокпостаў арганізавалі непадалёк пункта пропуску «Ізварына», што ў Краснадонскім раёне. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпамежслужбе Украіны.

На ім кругласутачна дзяжураць некалькі дзесяткаў чалавек з ліку мясцовага насельніцтва і былых вайскоўцаў памежнай службы. Яшчэ адзін размясцілі для прыкрыцця пункта пропуску «Красная Талаўка». У бліжэйшы час такія ж атрады будуць створаныя і ў Мелавым, Белаводску і іншых прымежных населеных пунктах.

«Усё гэта робіцца з-за падзей, якія мелі месца на ўчастку адказнасці Луганскага памежнага атрада. У прыватнасці, адбывалася блакаванне працы памежных падраздзяленняў і пунктаў пропуску, захоп памежных нарадаў і напад на пункт пропуску «Ізварына», - гаворыцца ў паведамленні.

Дзяржаўная памежная служба адзначае, што спробы перашкаджаць дзейнасці памежнікаў будзе мець негатыўныя наступствы, у першую чаргу, для мясцовых жыхароў. Бо ў такіх выпадках рух праз пункты пропуску будзе абмяжоўвацца, аж да поўнага іх закрыцця. Функцыянаванне і рэжым працы пунктаў пропуску вызначаны міжнароднымі дамовамі і не могуць быць абмежаванымі па жаданні асобных груп невядомых асобаў, нават калі ў іх руках зброя.

Нагадаем, што 8 траўня каля 40 узброеных мужчын здзейснілі ўзброены напад на пункт пропуску «Ізварына». У выніку атакі бутэлькамі з запальнай сумессю значная частка інфраструктуры пункта пропуску была знішчана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках