2 траўня 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны латыш са зброяй штурмаваў беларускую мяжу

10
П'яны латыш са зброяй штурмаваў беларускую мяжу

Падазраваны ў забойстве п'яны латыш са зброяй спрабаваў схавацца на тэрыторыі Беларусі.

11 траўня полацкія памежнікі ў пункце пропуску "Грыгароўшчына" прадухілілі спробу несанкцыянаванага ўезду ў Беларусь транспартнага сродку пад кіраваннем грамадзяніна Латвіі 1968 года нараджэння.

Як расказаў БелаПАН памочнік начальніка Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глябко, мужчына на "Маздзе" на вялікай хуткасці заехаў у Беларусь з боку Латвіі, збіўшы шлагбаўм. Памежнікі ўжылі сродкі прымусовага спынення, у выніку чаго ў іншамарцы былі прабітыя ўсе колы.

Парушальнік пры затрыманні аказаў супраціў. Памежнаму нараду і супрацоўніку Верхнядзвінскага РАУС давялося прымяніць фізічную сілу і надзець на яго кайданкі.

Латвійскія памежнікі паведамілі, што затрыманы такім жа спосабам - пратараніўшы шлагбаўмы на вялікай хуткасці - праехаў тэрыторыю пункта пропуску "Патэрніекі". Акрамя таго, стала вядома, што мужчына падазраецца ў здзяйсненні забойства і знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола.

У аўтамабілі парушальніка знойдзеныя чатыры газавых пісталета, адзін - траўматычны, штык-нож да АК-47, чатыры паляўнічых нажа, аптычны прыцэл, 638 патронаў, тры бінокля, джынсы з плямамі падобнымі на кроў, прадметы з выявай нямецкай свастыкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках