3 траўня 2024, Пятніца, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік фракцыі Партыі рэгіёнаў уцёк ад журналістаў

3
Кіраўнік фракцыі Партыі рэгіёнаў уцёк ад журналістаў

Брыфінг у Вярхоўнай Радзе скончыўся скандалам для кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава.

Журналісты фактычна вымусілі палітыка пакінуць мерапрыемства. Замест пытанняў загучалі эмацыйныя абвінавачванні прадстаўнікоў СМІ на адрас Партыі рэгіёнаў і асабіста Аляксандра Яфрэмава ў фінансаванні сепаратыстаў, а таксама ў чалавечых ахвярах, пачынаючы з Майдана, і сканчаючы людзьмі, якія загінулі падчас супрацьстаяння на паўднёвым усходзе Украіны, перадае НР-Украина.

Яфрэмаў, спрабуючы апраўдацца, чырванеў. «Я б параіў вам стаць журналістамі, а не прапагандыстамі», - казаў ён.

Але журналісты патрабавалі ад Яфрэмава распавесці праўду пра тое, як ён асабіста і алігарх Рынат Ахметаў «спансуюць псеўдарэферэндумы і ўзбройваюць сепаратыстаў», падыгрываючы Крамлю.

«Я магу сказаць толькі за сябе, што тычыцца іншых людзей, я за іх нічога сказаць не магу, - адказаў Яфрэмаў. - Ёсць зацікаўленасць некаторых людзей, каб маё прозвішча гучала тут неаднаразова. Таму я сёння на пагаджальным савеце сказаў, што настойваю, каб яны расследавалі гэтую справу. Але ад сябе магу сцвярджаць - гэта хлусня! Ці з'яўляецца тое хлуснёй, што гаворыцца пра іншых людзей, я не ведаю. Але калі гэта робіцца супраць мяне ў рамках разборак, то мне гэта зразумела. Я не чуў тое, пра што казаў Губараў (пра фінансаванне Ахметавым сепаратыстаў на паўднёвым усходзе), я быў учора яшчэ ў Луганску. Я магу ведаць за сябе, я не магу сказаць пра іншых людзей. Я жыву тым, чым жывуць гэтыя людзі. Я жыву ў Луганску, я не жыву ў Кіеве».

Але журналісты ўсё роўна працягвалі публічна і адкрыта «троліць» кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў, працягваючы патрабаваць «сказаць нарэшце праўду».

У выніку Яфрэмаў быў вымушаны сысці.

«Я спадзяюся, што ролю грушы я выканаў у дастатковым фармаце, адказваючы на вашы пытанні», - сказаў ён напрыканцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках