3 траўня 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рублёўскі» ў абыход забароны гандлюе расейскім півам

30
«Рублёўскі» ў абыход забароны гандлюе расейскім півам

У адной са сталічных крам сеткі «Рублёўскі» прадаецца імпартнае піва.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Мабыць, тым, хто праплаціў рэкламу Чэмпіянату свету па хакеі, дазволена прадаваць імпартнае піва на час яго правядзення. Таму расейскае піва «Охота» спакойна прадаецца ў краме «Рублёўскі» на Альшэўскага 4 у Менску», - адзначыў ён.

Катэгарыйны мэнэджэр сеткі ўніверсамаў «Рублёўскі» па алкаголю, піве, напоях, соках і цыгарэтах Наталля Канановіч падкрэсліла, што забарона на продаж імпартнага піва распаўсюджваецца і на дадзеныя крамы, але каментаваць паказаны выпадак адмовілася.

«Гэтая забарона тычыцца і «Рублёўскага», але ваша пытанне я каментаваць не буду», - заявіла яна карэспандэнту charter97.org.

Нагадаем, Менаблвыканкам забараніў продаж імпартнага піва па ўсёй вобласці c 8 па 25 траўня.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках