3 траўня 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін стварыў асобнае міністэрства для Паўночнага Каўказа

12
Пуцін стварыў асобнае міністэрства для Паўночнага Каўказа

Прэзідэнт Расеі абвясціў пра стварэнне новага ведамства - Міністэрства па справах і развіццю Паўночнага Каўказа.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, яно ствараецца па прапанове кіраўніка ўрада Дзмітрыя Мядзведзева, каб "сканцэнтраваць увагу федэральнай улады на развіцці Паўночнага Каўказа", перадае ІТАР-ТАСС.

На рабочай сустрэчы, якая прайшла ў Сочы, кіраўнік дзяржавы прапанаваў узначаліць новае міністэрства губернатару Краснаярскага краю Льву Кузняцову. Губернатар, які прапрацаваў на гэтай пасадзе ўжо больш за чатыры гады, даў згоду, паабяцаўшы выкарыстоўваць увесь вопыт, які ён назапасіў за час дзейнасці ў Сібіры, на новым месцы працы, паведамляе РІА "Новости".

Пуцін падзякаваў Кузняцову за працу ў Краснаярскім краі, а Кузняцоў Пуціну - за аказаны давер. Кузняцоў займае пасаду кіраўніка Краснаярскага краю з 2010 года. Да гэтага ён займаў кіруючыя пазіцыі ў металургічных і вуглездабыўных кампаніях, у прыватнасці ў ГМК "Нарыльскі нікель".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках