3 траўня 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі атакавалі КПП на мяжы Украіны і Расеі

6
Баевікі атакавалі КПП на мяжы Украіны і Расеі

Мытны пост Ізварына закідалі кактэйлямі Молатава з намерам завалодаць зброяй.

Міністэрства даходаў і збораў Украіны закрыла пункт пропуску Ізварына Луганскай мытні з-за ўзброенага нападу 8 траўня групы неўстаноўленых асоб. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў міністэрстве.

«Група неўстаноўленых асоб з боку Украіны ў 18:15 8 траўня здзейсніла напад на пункт пропуску Ізварына Луганскай мытні Міндаходаў з намерам завалодаць зброяй памежнага нарада. У ходзе нападу мытны пост Ізварына закідалі кактэйлямі Молатава. Пры ўзнікненні пажару дзяжурная змена з памежным нарадам адступіла да нейтральнай паласы. Нападаючыя праніклі на тэрыторыю паста, падпалілі будынак, пашкодзілі сервернае і кабельнае абсталяванне. Работнікі мытнага паста не пацярпелі», - паведамілі ў міністэрстве.

Як паведамляецца, у цяперашні час у сувязі з названымі падзеямі ў пункце пропуску Ізварына пропуск тавараў і транспартных сродкаў праз дзяржаўную мяжу часова не ажыццяўляецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках