2 траўня 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Пуцін прапануе Захаду падзяліць Украіну

68
The Washington Post: Пуцін прапануе Захаду падзяліць Украіну

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапануе краінам Захаду разам падзяліць Украіну.

Пра гэта піша ў сваім артыкуле аглядальнік The Washington Post, якая прааналізавала апошнія заявы расейскага прэзідэнта.

"За 24 гады пасля таго, як Расея абвясціла сябе суверэннай дзяржавай, яна не змагла пачаць успрымаць сябе як постімперскую дзяржаву", - лічыць яна.

Пуцін бачыць Расейскую Федэрацыю спадчынніцай Расейскай імперыі. Журналістка нагадвае, што Пуцін раскрытыкаваў перадачу Крыма ў 1954 годзе Украіне, "але не згадаў пра той факт, што землі, якія былі перададзеныя ў сваю чаргу Украінай Расейскай Савецкай Рэспубліцы, так і застаюцца часткай Расеі сёння".

Больш за тое, у прамове падчас прамой лініі 18 сакавіка Пуцін абвінаваціў бальшавікоў у незаконным вызначэнні межаў Украіны адразу пасля 1917 года. А яшчэ праз месяц Пуцін нагадаў, што розныя рэгіёны Украіны некалі належалі Польшчы, Аўстра-Венгрыі і Чэхаславакіі.

"Вось што ён хацеў сказаць: межы можна і трэба мяняць, Еўропа, давай разам падзелім Украіну", - гаворыцца ў артыкуле.

Аўтар перакананая, што такой краіны як Украіна Пуцін не ведае. Калі ж ён заклікаў экстрэмістаў на Усходзе Украіны адкласці рэферэндум, то такім чынам, на думку аглядальніка, ён запрасіў Еўропу дамаўляцца адносна падзелу Украіны.

"А калі Еўропа не захоча ўдзельнічаць у раздзяленні, Расея будзе дзейнічаць сама", - піша аўтар, адзначаючы, што Усходнюю Украіну ў выпадку адлучэння чакае лёс Прыднястроўя, Паўднёвай Асеціі або Крыма. "Расея мае цэлы рэпертуар анэксій", - адзначае аўтар артыкула.

"А што здарыцца пасля Украіны? Ёсць і іншыя краіны, якія калісьці былі заваяваныя царамі, а пазней страчаныя. У рэшце рэшт, хто сказаў, што Фінляндыя мае права на існаванне?" - піша Гесэн.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках