3 траўня 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канчыта Вурст выступіць на «Славянскім базары»?

41
Канчыта Вурст выступіць на «Славянскім базары»?

Пераможца «Еўрабачання» можа не толькі прыехаць у Менск, але і выступіць на «Славянскім базары».

Пра гэта піша onliner.by са спасылкай на прэс-службу «Славянскага базару».

Зараз наконт прыезду «жанчыны з барадой» вядуцца актыўныя перамовы. На пытанне, ці наведае аўстрыйская выканаўца «Славянскі базар», у прэс-службе фестывалю адказалі няпэўна, аднак нічога не адмаўлялі:

- Можа быць і наведае. Як вырашыцца пытанне, пакуль незразумела. Таксама незразумела, на якіх умовах яна можа прыехаць да нас.

Нагадаем, раней стала вядома, што спявачка Канчыта Вурст наведае Менск з сольным канцэртам.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках