3 траўня 2024, Пятніца, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» пагражае адключыць газ Украіне 3 чэрвеня

13
«Газпром» пагражае адключыць газ Украіне 3 чэрвеня

Заўтра Кіеў атрымае папярэдні рахунак на аплату газу ў чэрвені.

Пра гэта заявіў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Ён дадаў, што «ў выпадку, калі Украіна не аплаціць чэрвеньскія пастаўкі, то« Газпром» да 10 гадзін раніцы 3 чэрвеня паведамляе ўкраінскай старане аб тым, які аб'ём газу будзе пастаўлены ва Украіну ў адпаведнасці з папярэдняй аплатай». Са слоў Мілера, калі папярэдняя аплата не паступіць, то, адпаведна, ва Украіну ў чэрвені будзе пастаўлена нуль кубаметраў газу.

Мілер заяўляе, што на гэты момант запазычанасць Украіны за пастаўлены газ перавышае $3,5 млрд.

Адзначым, сёння намеснік міністра энэргетыкі РФ Анатоль Яноўскі заявіў, што Расея гатова абмяркоўваць пытанне зніжэння кошту на расейскі газ для Украіны пасля ліквідавання запазычанасці. Ён мяркуе, што Украіна павінна заплаціць хаця б па тых коштах, якія дзейнічалі ў першым квартале гэтага года. Прэзідэнт Расейскага газавага таварыства, намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы РФ па энэргетыцы Павел Завальны заявіў, што Украіна павінна пачаць плаціць хоць бы па тых коштах, якія яна лічыць справядлівымі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках