2 траўня 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ: Беларусы ў сусветных лідарах у спажыванні алкаголю

149
СААЗ: Беларусы  ў сусветных лідарах у спажыванні алкаголю

Кожны жыхар нашай краіны, старэйшы за 15 гадоў, выпівае за год у сярэднім 17,5 літраў чыстага спірту.

У сярэднім, беларускія мужчыны выпіваюць у год 27,5 літра чыстага спірту, жанчыны - 9,1 літра.

Гэта абсалютны сусветны рэкорд, паведамляе прэс-служба Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Для параўнання, штогод на аднаго жыхара Зямлі старэйшых за 15 гадоў прыпадае 6,2 літра чыстага спірту. Не моцна адстаюць ад беларусаў толькі малдаване і літоўцы, якія выпіваюць 16,8 літра і 15,4 літра ў год адпаведна. Грамадзяне Расеі апынуліся толькі на 4-м месцы - 15,1 літра спірту на чалавека.

Больш за ўсё на Зямлі людзі выпіваюць моцнага алкаголю - 50,1%. На другім месцы па папулярнасці ідзе піва, на якое прыпадае 34,8% спажывання, на трэцім - віно (8%).

Беларусы аддаюць перавагу моцным напоям: больш за 47% спажытага алкаголю прыпадае на гарэлку і іншыя моцныя аналагі; 17% - піва; 5% - вінаграднае віно. Астатняе аднесена ў катэгорыю «Іншыя». Хутчэй за ўсё, гэта так званае «бырла» ці пладова-ягадныя віна - больш за 31%.

Эксперты СААЗ падкрэсліваюць, што ў людзей, якія празмерна ўжываюць алкаголь, вышэйшая рызыка развіцця амаль двух сотняў хвароб. Самыя ж распаўсюджаныя прычыны смерці, звязаныя са спажываннем спіртнога - сардэчна-сасудзістыя захворванні (33,4% выпадкаў), ненаўмысныя траўмы (17,1%), хваробы страўнікава-кішачнай сістэмы (16,2%). СААЗ звяртае ўвагу на тое, што ўжыванне алкаголю прыводзіць да сур'ёзных сацыяльных і эканамічных наступстваў.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках