2 траўня 2024, Чацвер, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бярдзянска чакаюць атакі тэрарыстаў з Данбаса

5
Жыхары Бярдзянска чакаюць атакі тэрарыстаў з Данбаса

Група ўзброеных дыверсантаў з Марыупаля рыхтуецца да дыверсіяў у Бярдзянску Запарожскай вобласці.

Мэта баевікоў - захоп адміністрацыйных будынкаў, правакацыі і беспарадкі ў рэгіёне. Інфармацыя аб магчымым нападзе паступіла ў Бярдзянскую гарадскую раду, у сувязі з чым адбылося экстраннае пасяджэнне штаба абароны горада з удзелам кіраўніка Запарожскай аблдзяржадміністрацыі Валерыя Баранава і гарадскога верхавода, паведамляе «Укрінформ».

«Такая інфармацыя паступае да нас ужо не першы раз», - паведамілі ў Бярдзянскім гарвыканкаме.

Адно з рашэнняў, прынятых на пасяджэнні, - стварэнне ў Бярдзянскім гараддзеле ўнутраных спраў дадатковай міліцэйскай роты.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, паступіць на службу ў яе можа кожны, хто не мае судзімасці. Пасля таго, як пачаткоўцы пройдуць сумоўе і будуць падрыхтаваны да выканання задач у ахове грамадскага парадку, яны прымуць прысягу і атрымаюць зброю.

Як заявілі кіраўнікі сілавых структур, горад гатовы даць адпор дыверсантам.

Нагадаем, у Марыупалі ўзброеныя тэрарысты спрабавалі захапіць будынак гарадскога УМВД. Падчас узброенага супрацьстаяння праваахоўнікі адбілі атаку баевікоў. Але ў будынку пачаўся пажар, і ён практычна цалкам выгараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках