3 траўня 2024, Пятніца, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівуд упершыню за 45 гадоў зняў фільм на Кубе

Галівуд упершыню за 45 гадоў зняў фільм на Кубе

На Кубе завяршыліся здымкі стужкі аб Эрнэсце Хэмінгуэі.

Гэта першы галівудскі фільм, які здымаецца на Кубе з часоў рэвалюцыі 1959 года, піша The Hollywood Reporter.

Рэжысёру стужкі Бобу Яры прыйшлося атрымаць спецыяльную ліцэнзію Мінфінансаў ЗША, якая дазволіла вызваліць праект ад большасці абмежаванняў, звязаных з эмбарга, накладзеным Вашынгтонам на Кубу некалькі дзесяцігоддзяў таму, піша «Карэспандэнт».

«Гэта быў абсалютны азарт у тым, каб сапраўды зняць на Кубе, дзе адбываліся апісаныя ў сцэнары падзеі, дзе стаіць фінка (дом, - заўв. Рэд), дзе жыў Хэмінгуэй, дзе стаяў ягоны човен, ва ўсіх важных кропках - ад крэпасці Мора да Кахімара, дзе ён рыбачыў, - сказаў Яры ў інтэрв'ю выданню. - Усё гэта знаходзіцца прама там, і ўзнаўляць гэтую натуру дзе-небудзь яшчэ было не надта прывабнай ідэяй».

Нягледзячы на дазвол Мінфінансаў ЗША, прадзюсарам прыйшлося дзейнічаць у рамках жорсткага бюджэту.

Значную частку сродкаў удалося зэканоміць дзякуючы чыста кубінскай спецыфіцы, якая дазволіла дакладна прайграць атмасферу: напрыклад, даступнасць класічных амерыканскіх аўтамабіляў, якія ў мностве захаваліся ў краіне, а таксама дапамогі з боку Кубінскага інстытута кіно, які дапамог групе з падборам мясцовых актораў, месцаў для здымак і гістарычных касцюмаў.

Стужка, якая атрымала назву Тата, заснаваная на аўтабіяграфічным сцэнары журналіста Дэна Барта Пеціклера, у якім ён распавёў гісторыю свайго сяброўства з вялікім амерыканскім класікам. Ролі ключавых персанажаў выканалі Джавані Рыбізі (Пеціклер) і Адрыян Спаркс (Хэмінгуэй).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках