2 траўня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала 30 дыверсантаў з Расеі

12
СБУ затрымала 30 дыверсантаў з Расеі

30 грамадзян РФ падазраюцца ў сувязях з органамі выведкі Расеі.

Пра гэта дарадца прэзідэнта, экс-старшыня СБУ Ігар Смяшко сказаў падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе УНІАН.

«Трэба дакладна ўсталяваць, хто з'яўляецца тэрарыстамі. Для гэтага патрэбны магутны выведвальны і аператыўна-агентурны складнік. На сённяшні дзень у СБУ пачаў нядрэнна працаваць сектар контрвыведкі, мы маем амаль 30 затрыманых грамадзян РФ, яны аб'ектыўна падазраюцца ў сувязях з разведвальнымі органамі Расеі», - адзначыў ён.

Таксама Смяшко дадаў, што «ва Украіне мы бачым пэўныя зрухі ў радыёэлектроннай выведцы, якая падае дакументальныя звесткі аб умяшанні з боку РФ ва ўнутраныя справы Украіны, якая фактычна падбухторвала да баявых дзеянняў супраць цэнтральнага ўрада».

З ягоных слоў, антытэрарыстычная аперацыя, якая праводзіцца на ўсходзе Украіны, «фактычна мае элементы вайсковай аперацыі, ёсць элементы каардынацыі паміж Узброенымі сіламі, МУС і СБУ, якая грунтуецца на разведвальнай і аператыўна-агентурнай інфармацыі».

Экс-старшыня СБУ адзначыў, што ўлада не мае «іншага выйсця зараз, як адказваць на прымяненне зброі прымяненнем зброі».

Расейская Федэрацыя, якая ў сакавіку з дапамогай войскаў анэксавала Крым, працягвае праз дыверсійныя групы дэстабілізаваць сітуацыю ва ўсходніх і паўднёвых абласцях Украіны. Некаторыя аглядальнікі лічаць гэта падрыхтоўкай да рэалізацыі ў гэтых абласцях «крымскага сцэнару».

У сярэдзіне красавіка ўзброеныя расейскія баевікі пачалі правакаваць сутыкненні ў Данецкай і Луганскай абласцях і захопліваць адміністрацыйныя будынкі органаў улады і праваахоўных органаў.

З 14 красавіка ў гэтых абласцях на аснове пастановы РНБА пачалася антытэрарыстычная аперацыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках