3 траўня 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнікі з Беларусі ідуць праз Украіну не з усімі прыпынкамі

5
Цягнікі з Беларусі ідуць праз Украіну не з усімі прыпынкамі

Адмяняюцца асобныя прыпынкі міжнародных транзітных пасажырскіх цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Украіны, у тым ліку ў Крым.

Для цягніка №100/99 Менск-Сімферопаль выключаная пасадка і высадка пасажыраў на станцыях Харобічы, Горадня, Камка, Шчорсы, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуцейская, Пуціўль, Варажба, Смародзіна, Паўлаград-1, Сінельнікава, Новааляксееўка, Мелітопаль, піша БелаПАН.

Для цягнікоў №302/301 Менск-Адлер, №356/355 Менск-Мінеральныя Воды, №390/389 Менск-Анапа: Харобічы, Горадня, Шчорсы, Мена, Бахмач, Канатоп, Пуціўль, Варажба, Смародзіна, Кірыкоўка, Богадухаў, Ізюм, Чырвоны Ліман, Арцёмаўск-2, Мікітаўка, Горлаўка.

Для цягніка №393/394 Полацк-Сімферопаль выключаная пасадка і высадка пасажыраў на станцыях Харобічы, Горадня, Шчорсы, Нізкоўка, Мена, Дачка, Бахмач-Пас, Талалаеўка, Ромны, Сула, Рамадан, Харол, Вясёлы Падол, Вербкі, Кременчуг, Карыстоўка, Куцаўка.

Для бесперасадачных вагонаў Менск-Кішынёў (цягнік №61/62 Санкт-Пецярбург-Кішынёў фармавання Малдаўскай чыгункі) выключаная пасадка і высадка пасажыраў на станцыях Оўруч, Карасцень, Жытомір, Бярдзічаў, Ізраілаўка, Мыткі.

У сувязі са зменамі продаж праязных дакументаў да названых станцый не ажыццяўляецца. Пасажыры, якія раней набылі праязныя дакументы, могуць звярнуцца ў чыгуначныя касы для іх вяртання.

БЧ звяртае ўвагу пасажыраў на неабходнасць планаваць паездкі з улікам зменаў у руху цягнікоў у стасунках з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным сайце БЧ, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках