2 траўня 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загад аб разгоне дэманстрантаў у адміністрацыі Януковіча аддаваў Захарчанка

3
Загад аб разгоне дэманстрантаў у адміністрацыі Януковіча аддаваў Захарчанка

У падзеях, якія адбыліся 1 снежня 2013, вінаваты шэраг чыноўнікаў на чале з экс-міністрам унутраных спраў.

Загад сілавога разгону пратэстнай акцыі на вуліцы Банкавай ля будынку адміністрацыі прэзідэнта Украіны 1 снежня 2013 даў асабіста міністр МУС Украіны Віталь Захарчанка свайму намесніку па грамадскай бяспецы Віктару Ратушняку.

Гэта ўстанавіла праверка Часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады пад старшынствам Генадзя Маскаля, паведамляецца на ягоным сайце.

«У дзеяннях былога міністра МУС Захарчанкі, ягонага намесніка В.Ратушняка, начальніка галоўнага ўпраўлення МУС у Кіеве В.Карака, яго намесніка па грамадскай бяспецы П.Фетчука, начальніка ўпраўлення грамадскай бяспекі кіеўскай міліцыі Марыненкі, а таксама камандзіраў спецпадраздзяленняў «Беркут», прыкамандзіраваных да ДУ МУС у горадзе Кіеве з Кіраваградскай, Кіеўскай, Луганскай, Палтаўскай, Цярнопальскай, Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцей, ёсць грубае парушэнне цэлага шэрагу міжнародных актаў, якія Украіна абавязалася няўхільна выконваць», - сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, падчас гэтых падзей супрацоўнікі міліцыі здзейснілі шэраг злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам Украіны.

Адзначаецца, што ВСК накіроўвае ў Генпракуратуру спіс мітынгоўцаў (165 чалавек) і прадстаўнікоў украінскіх і замежных СМІ (44 чалавекі), якія ў выніку збіцця міліцыяй атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Пераважная большасць людзей не звярталіся ў медыцынскія ўстановы, бо баяліся пераследу з боку праваахоўных органаў.

ВСК таксама ўстанавіла, што 1 снежня 2013 г. работнікі міліцыі разграмілі Саюз пісьменнікаў Украіны непадалёк ад Адміністрацыі Прэзідэнта па вуліцы Банкавай. Яны жорстка збілі пісьменнікаў і мітынгоўцаў, якія спрабавалі схавацца ў будынку ад пераследу праваахоўных органаў, а таксама здымачную групу грузінскага тэлебачання.

Часовая следчая камісія скончыла праверку правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў МУС падчас падзеяў 1 снежня 2013 ля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны і накіроўвае матэрыялы ў Генпракуратуру і просіць на іх падставе прыцягнуць вінаватых да крымінальнай адказнасці.

Архіўнае фота podrobnosti.ua

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках