3 траўня 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынат Ахметаў: Я за моцны Данбас у моцнай Украіне

4
Рынат Ахметаў: Я за моцны Данбас у моцнай Украіне

Бізнэсмэн Рынат Ахметаў абверг заяву аб фінансаванні ім пратэстнага руху ў Данецкай вобласці.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Україна» ў панядзелак.

«Павел Губараў заявіў, што я перакупіў дзве траціны актывістаў. Я вам з упэўненасцю кажу, я нікому не даваў і не дам ніводнага цэнта. А самае галоўнае: я нікога не перакупляў, я іх пераконваў. І калі я ўжо пераканаў дзве траціны, то буду пераконваць і далей. Людзі да мяне прыходзілі з аднымі аргументамі, а сыходзілі з іншымі», - сказаў Ахметаў.

«Я ім казаў, давайце аб'яднаемся вакол гэтых слоў: шчасце Данбаса. Каб кожны жыхар нашага рэгіёну быў шчаслівым. А што такое шчасце рэгіёну? Гэта калі ў нас моцная эканоміка, новыя працоўныя месцы, годная праца, годны заробак і годнае жыццё», - дадаў бізнэсмэн.

«Гэта калі паважаюць нашу памяць, нашу гісторыю, нашу мову. Адным словам, паважаюць нашы традыцыі, паважаюць нашы амбіцыі - зрабіць жыццё лепшым. І я глыбока перакананы, што шчаслівым Данбас можа быць толькі ў адзінай Украіне. Я за моцны Данбас у моцнай Украіне», - падкрэсліў Ахметаў.

Раней самаабвешчаны «губернатар» Данбаса Губараў заявіў, што 2/3 актывістаў народнага апалчэння знаходзіліся на ўтрыманні алігарха Ахметава. Але ўся дзейнасць «ахметаўцаў», з ягоных слоў, зводзілася да таго каб «зліць народны гнеў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках