28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі рабуюць крамы ў гарадах Данбаса

6
Баевікі рабуюць крамы ў гарадах Данбаса

Сепаратысты нападаюць на крамы і выносяць тавары.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Данецкай аблдзяржадміністрацыі са спасылкай на дэпартамент па пытаннях унутранай палітыкі, піша «Корреспондент».

У Харцызску Данецкай вобласці групай узброеных асоб здзейснены напад на краму, у выніку якога быў паранены яе ўладальнік. Паводле паведамлення, 12 траўня злачынцы былі затрыманыя.

Некалькі дзён таму ў цэнтры Данецка абрабаваная збройная крама. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МУС у Данецкай вобласці.

«Прыкладна 20 чалавек у 10 гадзін раніцы зайшлі ў краму «Зброя» і забралі 38 адзінак агнястрэльнай зброі і больш за 3000 патронаў. У прыватнасці, зламыснікі скралі 34 карабіна МКМ Маяк, 1 карабін СКС, 1 карабін АКМ-АП. Забралі таксама 3000 патронаў калібра 7,62 і 100 траўматычных патронаў», - адзначылі ў міліцыі.

У Марыупалі пасля сыходу з горада ўкраінскіх сілавікоў былі абрабаваныя практычна ўсе крамы ў цэнтры горада.

У АДА падкрэслілі, што палітычнае супрацьстаянне ў вобласці спрыяе пагаршэнню крымінагеннай сітуацыі. Так, у Макееўцы быў спалены банкамат «Прыватбанка».

У цяперашні час цалкам паралізаваная праца органаў мясцовай улады ў Краснаармейску, Марыупалі, Славянску, Краснаармейскім і Славянскім раёнах, часткова не працуюць выканкамы Дзяржынска, Горлаўкі, Краснага Ліману, адзначылі ў дэпартаменце. І дадалі, што напружанай на сённяшні дзень застаецца сітуацыя ў Данецку, Дзяржынску, Горлаўцы, Енакіева, Канстанцінаўцы, Краматорску, Краснаармейску, Красным Лімане, Марыупалі, Славянску і Славянскім раёне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках