27 красавiка 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура пачаў перамовы з апазіцыяй Венесуэлы

3
Мадура пачаў перамовы з апазіцыяй Венесуэлы

У Венесуэле палітыкі спрабуюць спыніць гібель людзей.

Прэзідэнт Нікалас Мадура і лідары апазіцыі праводзяць перамовы на фоне шматдзённых кровапралітных пратэстаў у краіне. У круглым стале, які адкрыўся ўвечары ў чацвер па мясцовым часе (раніца пятніцы па Маскве), узялі ўдзел, акрамя афіцыйных чыноўнікаў, апостальскі нунцый у Венесуэле Альда Джыярдана, кіраўнікі МЗС Бразіліі, Калумбіі і Эквадора. Яны прысутнічалі ў якасці назіральнікаў. Адзначым, што сустрэча ўладаў і апазіцыі краіны была арганізаваная пры пасярэдніцтве кіраўнікоў МЗС краін Саюза паўднёваамерыканскіх нацый UNASUR і Ватыкана, піша NEWSru.com.

Перамовы, якія трансляваліся ў прамым эфіры па тэлебачанні і радыё Венесуэлы, былі заяўленыя для абмеркавання шляхоў урэгулявання канфлікту ў краіне, паведамляе The Washington Post. У выніку дэманстрацый, якія не спыняюцца ўжо на працягу амаль двух месяцаў, загінулі па меншай меры 40 чалавек, больш сотні людзей былі параненыя. Апошняй ахвярай стаў паліцыянт, яго застрэлілі ў горадзе Баркісімета на паўночным захадзе Венесуэлы.

Першыя моладзевыя маніфестацыі прайшлі 12 лютага - у Дзень моладзі - у сталіцы і буйных гарадах краіны. Дэманстранты выступалі супраць высокага кошту жыцця, інфляцыі і злачыннасці. Акцыі пратэсту перараслі ў сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, пасля чаго маніфестанты запатрабавалі расследаваць гібель людзей, спыніць пераслед актывістаў апазіцыі і дзейнасць праўрадавых узброеных атрадаў. Усяго за час акцый былі затрыманыя больш за дзве тысячы чалавек. Да гэтага часу пад арыштам знаходзяцца каля 170 венесуэльцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках