27 красавiка 2024, Субота, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэт выклалі новыя фота iPhone 6

11

У інтэрнэце з'явіліся новыя здымкі макета наступнай серыі iPhone.

Кітайскі карыстальнік рэсурсу pixnet.net апублікаваў здымкі макета ці прататыпа iPhone 6. На тое, што гэта не фінальная версія мабільнага флагмана Apple, паказваюць агрэхі на корпусе і заглушкі ў некаторых раздымах. Таксама вялікая верагоднасць таго, што на здымках паказаны макет без «начыння» або несапраўдны апарат, створаны энтузіястамі, піша onliner.by.

Яго знешні выгляд суадносіцца з тым, што на дадзены момант вядома пра iPhone 6, аднак уся гэтая інфармацыя носіць неафіцыйны характар. Адметнай асаблівасцю прылады з'яўляюцца скругленыя вуглы, больш тонкі корпус і змены ў размяшчэнні некаторых элементаў кіравання.

Драпіны на экране, няроўнасці ў раздымах і стыках паказваюць на тое, што на фота, хутчэй за ўсё, усё ж нерабочы макет.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках