27 красавiка 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Камуністы паўтараюць цынічную хлусню расейскіх СМІ

29
Аляксандр Турчынаў: Камуністы паўтараюць цынічную хлусню расейскіх СМІ

Старшыня Вярхоўнай Рады не выключае забароны КПУ.

Пра гэта Аляксандр Турчынаў заявіў сёння падчас сесіі парламента адразу пасля выступлення лідара фракцыі камуністаў Пятра Сіманенкі. Ён адзначыў, што папросіць разгледзець пытанне адносна забароны КПУ як датычнай да сепаратысцкай дзейнасці.

«Сіманенка паўтарае хлусню і прапаганду, якія распаўсюджваюць расейскія сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і на Захад. Гэта цынічная хлусня, - абурыўся ён выступленнем Пятра Сіманенкі. - Я буду звяртацца ў Міністэрства юстыцыі, ёсць вельмі шмат матэрыялаў адносна саўдзелу Камуністычнай партыі ў тэрарыстычнай і сепаратысцкай дзейнасці».

Анлайн-трансляцыю пасяджэння Вярхоўнай Рады Украіны можна глядзець тут.

Фота: AFP

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках