27 красавiка 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкія сепаратысты заблыталіся ў стасунках з Пуціным

11
Данецкія сепаратысты заблыталіся ў стасунках з Пуціным

Верхаводы сепаратыстаў супярэчаць адзін аднаму.

Сустаршыня «ўрада» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Міраслаў Рудэнка заявіў, што пытанне аб далучэнні да Расеі абмяркоўваць заўчасна. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на заяву Рудэнкі ў эфіры латвійскай радыёстанцыі Baltkom.

«Вядома, мы будзем звяртацца да РФ з нагоды прызнання гэтага рэферэндуму, але ў першую чаргу мы бачым мэту ў барацьбе за вызваленне ад нацысцкай акупацыі паўднёва-усходу. Гэта першая задача. Вядома, самыя сяброўскія стасункі мы бачым у будучыні, але цяпер, у цяперашні час, абмяркоўваць пытанне далучэння мы лічым заўчасна», - сказаў Рудэнка.

Словы верхавода сепаратыстаў супярэчаць «закліку», які быў зачытаны напярэдадні ў прамым эфіры канала Russia Today іншым вэтэранам «ДНР» Дзянісам Пушыліным. У ім, у прыватнасці, гаварылася: «Зыходзячы з волевыяўлення народа Данецкай народнай рэспублікі і для аднаўлення гістарычнай справядлівасці просім Расейскую Федэрацыю разгледзець пытанне аб уваходжанні Данецкай народнай рэспублікі ў склад Расейскай Федэрацыі».

Рэакцыі Крамля на гэтыя заявы пакуль не было. Раней Масква выказала «павагу да волевыяўлення насельніцтва Данецкай і Луганскай абласцей», аднак прызнаваць вынікі рэферэндумаў на паўднёвым усходзе Украіны не стала.

Фота: EPA

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках