27 красавiка 2024, Субота, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам памёр латвійскі чыноўнік

Пад Менскам памёр латвійскі чыноўнік

Старшыня думы Рыебіньскага краю памёр у Ратамцы.

Пра гэта паведамляе delfi.lv са спасылкай на міністэрства замежных спраў Латвіі.

«Можам пацвердзіць той факт, што адзін чалавек памёр. Амбасада падтрымлівае кантакт з яго блізкімі, зараз уладжваюць фармальнасці, неабходныя для дастаўкі яго цела ў Латвію», - сказала прадстаўніца МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ.

МЗС не каментуе прычыны яго смерці, перадае агенцтва BNS.

Як удакладняе агенцтва LETA, пад Менскам у ноч на 12 траўня ва ўзросце 53 гадоў раптоўна памёр старшыня Думы Рыебіньскага краю Ілмарс Мялушкалнс. Пра гэта паведаміла кіраўнік бюро Латвійскай партыі зялёных (LZP) Ліга Булмейстэрэ. На выбарах у самакіраванне ў мінулым годзе Мялушканлс балатаваўся па спісе саюза Зялёных і сялян.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках