28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні п'яны падлетак скраў грузавік з завода

1

17-гадовы бяспраўнік выпіў і наважыў пакатацца.

У дзяжурную частку паступіла паведамленне аб тым, што па адной з вуліц горада рухаецца грузавік, якім мог кіраваць нецвярозы чалавек. Неўзабаве на скрыжаванні кіроўца аўтамабіля быў затрыманы. За стырном знаходзіўся 17-гадовы жыхар Гародні, які не мае права кіравання. Інспектары адразу даставілі затрыманага на агляд, які пацвердзіў факт ап'янення. Утрыманне алкаголю склала 1,09 праміле, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Высветлілася, што дакумэнтаў на аўтамабіль у кіроўцы няма. А пазней стала вядома, што ён і зусім быў скрадзены з тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Першапачаткова маладзён спрабаваў заблытаць інспектараў і сцвярджаў, што працуе кіроўцам, а дакумэнтаў у яго не знайшлося, бо яны засталіся ў механіка, які адправіў яго на аўтамабілі выконваць работу. Затым казаў, што на прадпрыемстве працуе простым рабочым і пасля выпітых 200 грам гарэлкі выявіў ключы ў замку запальвання грузавіка, які стаяў на тэрыторыі, і наважыў пакатацца.

Як стала вядома пазней, юнак падпрацоўваў на заводзе з красавіка. Ужыўшы алкаголь на працоўным месцы, ён, назваўшыся новым кіроўцам, узяў у вартаўніка ключы ад вялікагрузнага аўтамабіля і адправіўся катацца па горадзе. На павароце ён зачапіў спадарожны Seat і паехаў далей. Аб дарожным здарэнні кіроўца пашкоджанага аўтамабіля паведаміў у ДАІ. На парушальніка склалі 6 пратаколаў, у тым ліку і за кіраванне аўтамабілем без права кіравання паўторна на працягу года, бо ў снежні летась ён ужо прыцягваўся да адказнасці як бяспраўны кіроўца. Цяпер разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках