28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google абавязалі выдаляць састарэлыя звесткі карыстальнікаў

Google абавязалі выдаляць састарэлыя звесткі карыстальнікаў

Найвышэйшы суд Еўразвязу падтрымаў пазоў грамадзяніна Гішпаніі, прадпісаўшы Google забяспечыць выдаленне асабістай інфармацыі на запыт карыстальніка.

Пра гэта сведчыць вырак суда, прыняты ў Люксэмбургу 13 траўня, піша Lenta.ru.

Згодна з судом, спасылкі на неадпаведную рэчаіснасці або састарэлую інфармацыю павінны будуць выдаляцца на запыт звычайных грамадзян. Такая сістэма атрымала назву «права быць забытым». Апошняе азначае магчымасць сцерці «лічбавы след», інфармацыю пра сябе ў інтэрнэце.

Гэты вырак з'явіўся вынікам барацьбы прыхільнікаў права на прыватнае жыццё.

Суд Еўразвязу выдаў гэта распараджэнне паводле пазову гішпанскага грамадзяніна да нацыянальнага агенцтва абароны інфармацыі. Ён знайшоў звесткі аб продажу ягонага дома ў пошукавым сэрвісе Google і прыняў іх за парушэнне недатыкальнасці свайго прыватнага жыцця. Гэта толькі адзін з 180 гэткіх выпадкаў, у якіх карыстальнікі пажадалі, каб Google выдаліў прыватную інфармацыю пра іх.

Цяпер, калі ў пошуку імя канкрэтнага карыстальніка ў выніках з'яўляецца спасылка на звесткі пра яго, чалавек можа запатрабаваць выключыць спасылку з выдачы. Калі аператар адмовіцца, карыстальнік мае права звярнуцца ў кампетэнтныя органы. У Google ўжо назвалі вырак суда Еўразвяза «расчароўвальным».

Раней у кампаніі заяўлялі, што не могуць кантраляваць змест рэсурсаў, спасылкі на якія размешчаны ў пошуку, сістэма толькі індэксуе звесткі. Са слоў прадстаўніка кампаніі, за змест павінен адказваць рэсурс, які размяшчае яго, а ня пошукавая сістэма. «Выдаленыя з першакрыніцы звесткі неўзабаве знікнуць з пошукавай выдачы», - растлумачылі ў Google ў 2013 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках