27 красавiка 2024, Субота, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія паставіла ў Беларусь 7,2 мiльёна тон нафты за чатыры месяцы

3
Расія паставіла ў Беларусь 7,2 мiльёна тон нафты за чатыры месяцы

Расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені-красавіку 2014 паставілі на беларускія НПЗ 7 млн.233 тысячы тон нафты.

Гэта на 1,7% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2013 года. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі расейскага ГП «ЦДУ ТЭК».

Паводле аператыўных звестак, аб'ём паставак расейскай нафты з пачатку года ў Беларусь перасягнуў зацверджанае балансавае заданне на 518,8 тысяч тон.

Як паведамляе агенцтва, што ў студзені-красавіку 2014 практычна ўвесь аб'ём нафты з РФ быў пастаўлены праз сістэму магістральных трубаправодаў. Абыходзячы сістэму АК «Транснафта», у краіну было пастаўлена 419,6 тон.

На Мазырскі НПЗ было ў студзені-красавіку пастаўлена 3,86 тон, на ААТ «Нафтан» - 3,37 млн тон, што дазволіла забяспечыць загрузку вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках