2 траўня 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: У нас павінна быць жорсткая пазіцыя ў дачыненні да Расеі

5
Франсуа Аланд: У нас павінна быць жорсткая пазіцыя ў дачыненні да Расеі

Еўрапейскі звяз зробіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі і прарасейскіх сепаратыстаў ва Украіне, калі прэзідэнцкія выбары 25 траўня будуць сарваныя.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас сустрэчы з грузінскім прэзідэнтам Гіоргі Маргвелашвілі ў Тбілісі, перадае «Радио Свобода».

«У нас павінна быць жорсткая пазіцыя ў дачыненні да Расеі. Санкцыі супраць яе ўзмоцняцца, калі па нейкай прычыне прэзідэнцкія выбары не адбудуцца або ў выпадку чарговай дэстабілізацыі ва Украіне», - адзначыў Аланд.

У сваю чаргу, Гіоргі Маргвелашвілі адхіліў сепаратысцкія рэферэндумы і заявіў пра падтрымку прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Ён таксама заявіў пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках