2 траўня 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова падпіша пагадненне з ЕЗ 27 чэрвеня

Малдова падпіша пагадненне з ЕЗ 27 чэрвеня

Дакумент быў парафіраваны ў ходзе саміту «Усходняга партнёрства» ў Вільні 29 лістапада 2013 года.

Малдова падпіша пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам 27 чэрвеня на надзвычайным саміце Еўрапейскі Звяз - Малдова. У аўторак, 13 траўня, у Кішынёве старшыня Еўрапейскай Рады Херман Ван Рампей перадаў прэм'ер-міністру Малдовы Юрыю Лянкэ запрашэнне для ўдзелу ў саміце, перадае «Інтэрфакс».

Як паведаміла Бюро ўрада па сувязях з прэсай, у ходзе саміту адбудзецца падпісанне Малдовай пагадненне аб асацыяцыі, уключаючы стварэнне зоны свабоднага гандлю з ЕЗ.

Херман Ван Рампей таксама запрасіў Юрыя Лянкэ 29 траўня ў германскі горад Аахен, для ўручэння яму прэміі «Charlemagne». Кіраўнік урада Малдовы выказаў падзяку, адзначыўшы, што гэта з'яўляецца «важным сігналам падтрымкі з боку Еўразвяза».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках