2 траўня 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Данбасе выкрадаюць міліцыянтаў

2
Тэрарысты ў Данбасе выкрадаюць міліцыянтаў

У Арцёмаўску Данецкай вобласці тэрарысты выкралі двух міліцыянтаў.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя журналісты са спасылкай на сваякоў выкрадзеных, перадае УНІАН.

Двое супрацоўнікаў гараддзела міліцыі горада Красны Ліман - начальнік сектара крымінальнага вышуку Яраслаў Мяжэнны і начальнік сектара грамадскай бяспекі Леанід Броўкін - былі выкрадзеныя 12 траўня днём у горадзе Арцёмаўск, дзе абодва пражывалі.

Раней тэрарысты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Данецкай вобласці, узялі ў палон начальніка ўпраўлення Усходняга тэрытарыяльнага камандавання, палкоўніка Юрыя Лебедзя. Падчас Еўрамайдана афіцэр кіраваў палком спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Украіны ў Крыме. Пасля анэксіі паўвострава Расеяй украінскі афіцэр адмовіўся прымаць грамадзянства акупантаў.

Інфармацыі пра іх месцазнаходжанне няма, у прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці пра выкраданне не паведамляюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках