2 траўня 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць расейскіх караблёў удзельнічаюць у ваенных вучэннях з Кітаем

Шэсць расейскіх караблёў удзельнічаюць у ваенных вучэннях з Кітаем

Ракетны крэйсер «Вараг» і яшчэ пяць караблёў Ціхаакіянскага флоту выйшлі з Уладзівастока.

Яны адправіліся ў Кітай для ўдзелу ў міжнародных вучэннях «Марское ўзаемадзеянне-2014», піша РІА «Новости».

«Атрад, які складаецца з гвардзейскага ракетнага крэйсера «Вараг», вялікага супрацьлодкавага карабля «Адмірал Панцялееў», вялікага дэсантнага карабля «Адмірал Нявельскі», эсмінца «Хуткі», танкера «Ілім» і марскога буксіра «Калар», у сераду выйшаў з Уладзівастока і узяў курс на Шанхай. Па прыбыцці маракі возьмуць удзел у сумесных расейска-кітайскіх вучэннях у Паўднёва-Кітайскім моры», - паведаміў прадстаўнік Ціхаакіянскага флоту Расеі Раман Сакавікоў.

«Падзея з'яўляецца ключавым паказчыкам узроўню палітычнага даверу Расеі і Кітая, а таксама спрыяе ўмацаванню супрацоўніцтва армій дзвюх краін. Манеўры нацэленыя на павелічэнне магчымасцяў супрацьстаяць пагрозам на моры і не накіраваныя супраць іншых краін», - прыводзіць Politikus каментар прадстаўніка Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) Ляна Яна.

На вучэннях будуць адпрацоўвацца дзеянні па абароне, атацы, суправаджэнню, пошуку, выратаванні, а таксама вызваленні захопленых судоў. З кітайскага боку ў манеўрах будуць задзейнічаныя шэсць караблёў і судоў.

«Марское ўзаемадзеянне» праводзіцца ў трэці раз, у мінулым годзе вучэнні праходзілі ў Японскім моры з удзелам каля 20 караблёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках