2 траўня 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: расейскія войскі на мяжы з Украінай

9

Расея да гэтага часу не адвяла свае войскі з 75-кіламетровай зоны ля мяжы з Украінай.

На афіцыйным акаўнце Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ў «Твітэры» размешчаныя спадарожнікавыя здымкі, датаваныя 9 і 12 траўня. На адным з іх паказаныя больш за 20 расейскіх ваенных верталётаў на базе ў Белгарадзе ў 40 км ад мяжы з Украінай. Таксама на здымках прымацаваныя выявы той жа мясцовасці, зробленыя ў сакавіку, дзе ваеннай тэхнікі яшчэ няма, піша «Лiга.нет».

 

На яшчэ адной падборцы фотаздымкаў паказанае месца дыслакацыі расейскіх войскаў пад Растовам-на-Доне ў памежнай 75-кіламетровай зоне.

Нагадаем, 7 траўня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што РФ адвяла свае войскі ад межаў Украіны і прапанаваў гэта праверыць з дапамогай спадарожнікавых здымкаў.

Пры гэтым украінскія ўлады, а таксама НАТА заявілі, што не назіраюць памяншэння расейскай групоўкі ў памежнай зоне. Колькасць расейскіх войскаў у 200-км зоне ад усходняй мяжы Украіны складае каля 38 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках